Аб чым ты думаеш?

-Аб чым ты думаеш?

-Цябе…сябе я адчуваю.

Як душу радасць сціплая нягучна напаўняе,

Як у гісторыях з жыцця твой голас грае,

Як цёплая далонь ціхенька дакранецца,

Як стане шмат хутчэй з табою біцца сэрца.

Імгненне блізкасці адкажа на пытанне:

“То так! Гэта маё жаданае спатканне!”

І нечаканасць просьбы пацалунка,

Што так збянтэжыла мяне,

І дотык вуснаў нецярплівых,

Што шмат разоў прыходзіў у сне.

Усё гэта, як і з самага пачатку, так цягне, вабіць да цябе ❤️

Недавер

Пачварна стварэнне праціснулася ў дзверы…

“Ну, што? Не чакала?

Гэта ж я! Не-да-вер!

Што?! Што ты?!

Кажы ты гучней!!!

Ты хочаш, каб знік я?!

Не маю намер!

Так. Так. Тут даўно я…

Чакаю, стаю,

Гляджу, назіраю,

Нататкі раблю.

Так! Так! Тут даўно я!

З той самай пары,

Калі не заўважыла побач бяды.

Чакала падтрымкі?

Пашаны? Хвалы?

Ад КОЖНАГА?!!!

Дзіўная дзеўчына ты…”

І сцішыўся…

Сеў ля яе недавер…

І ў вочы зірнуў,

Быццам стомлены звер.

“А ты не чакай..

Ні тады, ні цяпер,

Бо горшы за ўсіх

Да сябе недавер.”

Сёння

Ты ведаеш, сёння ўзнікла пытанне:

Якім жа то будзе наступнае спатканне?

Наступнае – не заўтра, праз тыдзень і ці два,

Наступнае – у будучыні, праз стагоддзе ці два.

Ці лёгкасць размовы прысутнічаць стане?

Ці смак гваздзіковы на вуснах паўстане?

Ці вочы твае будуць уночы мне сніцца?

Ці будзеш ты рыссю – я буду куніца?

Ці лыжкай у “пашчу” ты меціцца станеш?

Ці проста насупраць ціхенька ты ўстанеш?

Цяпло ці адчуеш пры першай сустрэчы?

Ці будзе прыемны мой дотык да плечаў?

————

Так лёталі думкі гадзіну ці дзве.

Стаміліся, селі і шэпчуць тут мне:

“Навошта марнуеш ты час у турботах?

Навошта пытанні праносяцца ў скоках?

І так… Дзе той сэнс у жыцці, што не СЁННЯ?

Дзе дзіўнае заўтра, дзе месяца поўня,

Што свеціць і ноччу, каб бачна было.

І ўсё абяцае: святло і цяпло.

Хвіліны мне побач з табою прыемны.

Я іх не аддам абяцанкам няпэўным,

Што дзесьці калісьці я мець буду болей,

Што побач ёсць сёння ты – гэта даволі.

Анёл са сталёвымі крыламі

***

Пад выпадак прыдбаў у дзень народзін крылы,

Прыгожы, выкшталцоны падарунак лёса.

Чароўны бляск ад нержавеючага пер’я,

Ды гукі адмыслова нібы шэпт ад плёса.

***

На першы погляд апранай і ты сваботдны,

Узмах і межы ўяулення ужо на волі.

Але трымай да болю цяжар невыносны,

Глыбокіх безліч драпін на тынкоўцы сцен і столі.

***

Смяротных шранаў досталь пакідаюць доткамі сваімі,

І ў рухах адчуваеш ферумны іх прысмак.

Крыві на іх багата, па складніках яны браты і сёстры,

Ні на зямлі ні ў паветры ні дадуць прытулак.

***

У цяжкія часы калі патрэбны, яны ні “па памеры”,

Устаць ні дапамогуць і да зямлі прыціснуць.

А каб узляцець, патрэбна вельмі хутка бегчы,

Ці закаразкацца ўверх і скокнуць з вышыні.

***

Цікава, пра што была размова ў той дзень?

-І нешта ты засумавала…

Ідэю, мо, не ўпадабала?

Ці, мо, расповяд быў няўдалы?

-Усё як раз надварот!

І лічбаў цэлы карагод,

На дзіва, жахаў не нагнаў.

А, нават, заінтрыгаваў!

Ці можна так вось палічыць,

І каб дакладна прасачыць

Усіх зменаў шэраг у жыцці?!

-Няўжо давер не маеш ты?!

Глядзі, як усё тут зразумела!

Вось тут пачуцці – яны злева.

А тут вось – думкі і развагі.

Авантурызм для раўнавагі.

-А дзе ёсць ты, і дзе ёсць я?

-А я вось тут, з табою я…

(У думках)

-Так цёпла мне з табой заўсёды!

Усё роўна, што за поры года,

Шалёны вецер, лёд ці снег…

Ты – траўня салаўіны спеў,

Ты – подых ветра веснавога,

Пяшчотнага, лагоднага, не злога.

Мары

Аднойчы вось так запытаў ён яе:

-Аб чым летуценні і мары твае?

Яна адказала, сумневу не меўшы:

-Прачнуца з табой ў промнем сонечным першым.

І бачыце, як вольна ён лашчыць павекі,

І атуляе абдымкамі вейкі.

Слодыч вуснаў тваіх прагна п’е і павольна

Быццам кожную кропельку хоча запомніць,

Каб у час халадэчы іх спёку ўспомніць.

***

Першы промень ціхенька у вакенца зірнуў,

І пяшчотай з цяплом іх сваім ахінуў.

Калі 🙃

Калі слодыч хвалі ванілі

Ў “палон” цябе захапіла,

Тэрмінова гваздзіку дадай

І найлепшы смак атрымай.

*

Калі на ўзбярэжжы паветра бракуе,

А па целе знямога жадання плыве,

Не пужайся і цалкам аддайся

“Гіпаксійнай” той жарсці, што ёсць у цябе.

*

Калі раптам “фізрук” з “працавічкай” спаткаўся,

Адмысловы й грымучы чакай сімбіёз.

Рухі, жарты і словы, што “двухпавярховыя”

Нададуць геаметрыі дзіўны хаОс.

*

Шлях да сябе

Калі ў вачах заўжды прахлада,

І позірк нібы скрозь цябе.

Калі жыццё тваё… Такое…

З адзнакай “тры”

Па паспяховасці шкале.

Калі ўся ты не такая:

Твой выгляд, мары, голас твой.

Калі фрызура раздражняе,

І манікюр заўжды не той.

Калі прыстасавацца ты плянуеш,

Што забываеш пра сябе,

Калі ты валасы фарбуеш

З надзеяй, што заўважыць ён цябе.

Тады паволі, памаленьку,

Ты частачкі свае губляеш,

І азірнешся ты навокал:

І што ж, красунечка, ты маеш?!..

Няшмат, так, так, амаль нічога…

І дзе ж ратунак мне знайсці???

Чакае доўгая  дарога

Па страчаныя частачкі ісці.

Калі пашанціць, стрэчу я такога,

Каму я буду лЮбая, як ёсць.

Калі, канешне, хопіць сіл надоўга…

І крышку паспрыяе лёс.

Зімовы час.


Як час праходзіць твой?
Куды бягуць хвіліны?
Гадзіны мернай чарадой,
адмералі твой дзень да палавіны!


Месяцаў сняжынкі лятуць да долу
каб годы ў гурбы скласці?
Вякі як талы снег збягуць,
каб знесці усе твае напасці!

Паўза

А сёння нікуды і ні па што не трэба,

І стос задач у нататніку прыціх,

Я сёння, як лісток, сарваны з дрэва:

Да шыбы прытуліўся і заціх.