Будаваць – не тое самае, што руйнаваць. Пакрысе вярну радкі сюды, дзе ім самае мейсца. Храналогія, вядома, парушана. І ўжо нельга прасачыць эвалюцыю хваляў. Але ж тое, мо, было б цікава чытачу. Мы ж з табою ведаем, як і калі разгортваліся падзеі. Так, летапіс незваротна страціў утульнасць. Прабач…
Нязвыкла пра цябе пісаць у прошлым часе,
Але жыццё ідзе і дні бязлітасна лятуць,
Абставіны.. Яны не-па-ду-лад-ны…
І вось ужо іншыя пад руку па табе ідуць.
Ты-сведка майго шчасця і кахання,
Маіх надзеяў, радасці, цяпла.
Падаравала любага ты мне й жаданне,
Той першы дотык, што і сёння помню я.
Ты-наш маўклівы суразмоўца.
Ты разумела ўсё, папрокаў не было.
Прымала кожны раз, давала моцы
І адпускала нас у звыклае жыццё.
Што ж, дзякуй, любае ўзбярэжжа,
За ўсё, што на табе было.
За тваю шчодрасць, што бязмежна,
І за тваё ахоўнае крыло.
Мая пяшчота застаецца на заўсёды
З табою, з ІМ… І з хвалямі ўдалечыні.
Няхай цябе мінуць усе нягоды!
Я ж забяру з сабою ўспамінаў дым.








